Гаворыць свабодны Мiнск

Хопiць  нас ужо пужаць, мы …ўжо пужатые! Наша жыццё, браточкi, гэта барацьба! Казаў, Чэсiк Шышла, лiдер беларускай апазiцыi у выгнаннi (са Жлобiна, з вулiцы Маiсея Урыцкага). Нарадзіўся гэты беларускі народны гярой, Чэслаў Шышла, ў вёсцы Брэсцкай, а можа быць Гродзенскай вобласці, у сям’і механiзатара. Усю гэтую тэрміновую службу ён праходзіў ў Савецкай Арміі у войсках сувязі з 1973 па 75 год. Вайсковая часць нумар 03502, ў Нова-Барысаве пад Мiнскам. Спачатку, ён служыў на харчовым складзе, пасля ў палкавым свінарніку.                                                                                                                                      Гаворыць свабодны Мiнск! Адкрытае лiст-пасланне да бацькi, Аляксандру Лукашэнкi. Беларусь зараз таксама мае сваю дзяржаву, парламент, ды кiраўнiка бацьку Лукашэнку. Бацюхна! Да куды ж гэты мужiк аўцабык, завёў беларусаў? А чаго жа, чаго? Захацелася iм пагарджаным век, iм сляпым, глухiм? — Людзьмi звацца! А што ж, яны нясуць на худых плячах, на руках ў крывi, на нагах ў лапцях? — Сваю праўду! — Да хто ж гэта iх, не адзiн мiльён …праўду несць навучыў, разбудзiў iх сон? — Бяда, гора. Чаго? А вось, чаго. Насёрбалiсь яны смажонак з той цыбуляй, цi дранiкаў з бярозавым квасам, да кажуць, i мы вунь тожа хочам людзьмi звацца! Цяпер людзьмi лiчацца толькi тыя, у каго ў кiшэнi ёсьць хаця бы адзiн мiльён баксаў. Казалi жа разумныя людзi Лукашэнке, ну куды ты …папясочыў? Дурань! Ды нашто цябе гэтая хвароба? Жывi сабе як ўсе нармальныя Прэзiдэнты, крадзi ..трошкi.Так нет! Ён ўсё гэта робiць для свайго народу, пярдолiць iх ў дупу. Хiба ён спраўны чалавек? Чаго цябе народ?! Ўсё роўна ён памрэ, а Элiта — вечна! Ты Сашка, ўжо тонеш, ды бурбалкi пускаеш. Вунь зiрнi, у расiянцаў даўно няма звання, як той народ, застаўся толькi электарат, а бо быдла. Лука, не звяртай увагi на той народ! Робi ўсё як цябе трэба. Ухапiўся ён за рамонт беларускiх дарог, гарадоў да вёсак. Ўсядно гаўно! Праз 2 гады зноў будзя сьвiнюшнiк. Лепш пакладзі тыя «зайчыкi» сабе ў карман. Палову сваёй заробкi ён вяртае ў казну. Ну, поўны дурань! Ты Лука, падаеш вельмi дрэнны прымер. Лепяй купi сваёму сыну Кольке цацкi або цукеркi, а жонке кветкi. Схавайся, ды сядзi сябе цiха. Ой, сьмешны! Вышагвая ён важна, як той, бусел. Колам ў горле ты ўстаў ўсёй мiравой Элiте. Пракраўся на дурнiцу ў гэтая салодкае крэсла, нiбы злодзей, з кiпцюрамi. Хуценька прытулiўся. Ичь, ты яго! Гаспадар якой знайшоўся. Сашка слухай, людзi хутка пагоняць цябе сранай мятлой з твайго Прэзiдэнцкага крэсла. Аб’яднання ён хоча з Расiяй! Дак тыя рускiя, ды беларускiя «савкi», добра насёрбаюцца палёнай водкi, да крэкча пойдуць галасiць за гэтаго калгаснiка, бацьку Лукашэнку. Ну, а калi яны iзбяруць яго аб’яднаным Прэзiдэнтам, тады Амерыка раззлуецца, да адбярэ у рускiх мiльёншчыкаў багацця з вiламi, па ўсёй Еўропе, так яшчэ ў дабавак рэзня ў лыч. А, гэтыя клопаты iм трэба? Гляньце, ён грошы не крадзе?! Тады, нашто цябе здалася ўся гэтая ўлада? Правiльна людзi за цябе кажуць, — сам смаркач грошы ня прэ, дык яшчэ i нікому не дазваляе. Ты, чаго?! Здурнеў, …бацька!? Гавораць, ён дыхаць не дае сваiм нацiянальным, ды эфэктыўным ўласнiкам. Душу iм рве, як кароў за цыцкi цягае. Падумайце, ён не дазваляе iм нiчога нi спёрцi, нi спрыватызаваць. Сашка! Ты адзiн застаўся, дык яшчэ гэтыя дiкары, кiтаянцы. Божа мой! Яны ж, за тоя вараўство пабачце, сваiх людзей страляюць! А, вось  разумные Прэзiдэнты наадварот, ўсiх сваiх жулiкаў i вароў ўзнагароджваюць ардянамi з мядалямi. Ён нi петрыць! Бо воры з рэкламай гэта аснова прагрэсу. Капец цябе, Лука! Ты ўжо дагоцаўся. Спачатку адбяруць твой партфель, ды запхнуць цябе ў турму в Магiлёў. Тутака i к бабке Параске хадзiць нi трэба. А ў гэтая смачнае крэсла ўторкнут разумнага, ды паслухмянага хлопчыка. Што робiцца? Татка ж ты мой! А нашто, ты Сашка, хеўру водзiш з дрэннымi хлопцамi, жабракамі ды з галыцьбою? Маўчы, лайдак! Цябе за памыйку ўзялi, з дзярэўнi Сычкава, Мiрадзiна, або Малiмоны, Сьветлагорскага раёна. А, калі б ты рабiў  ўсё добра, дык прынялi бы цябе ў клуб «20 каней», бо да iх сямёркi, ты пакуль яшчэ трохi нi дарос. Сбудаваў бы сабе хатачку з лебяды, альбо …небяды. Смачна б пiў, ды ўкусна снедаў. Дык i робiць cамому нiчога не трэба. Пасопваў cабе цiхенька ў дзiрачку, ды делай ўсё так чаго цябе дурню кажуць. Маўчы, падтакваў, можа жывы будзеш. А ён, звязаўся з гэтымi гаўнюкамi з той Севярнай Карэi, Вянiсуелы нейкай, ды Ирану. Яны ж языкамi, як клямкаю бразгаюць. Нiчога, пачакай трошкi, iх хутка атруцяць, взорвуць, або засудяць, як катаў, судом Карлы дель-понты ў Стразбургу. А няйжо ж не? Йезус, Марыя! Татачка, ж тыж мой! Гора, i бяда ты мае, лукавае! Ой, глядзi, датрындiшься баронь бог, са сваiмi рэчамi. Перакасабоча цябе, як ад той кiслай парэчкi. У цябе ж дзiцячы мыслi, ды паступкi нейкiя глупыя. Хiба, твой народ цябе дзякуй кажа? Чорта, лысага! Да яны, смачна ў тваю пысу плюнуць, ды яшчэ дабавяць, вось жа …дурное! Куды ж толькi твае вочы лупатыя, да буркалы пазiрюць? Сьцеражыся Лука! Ох, патрапіш ты пад цягнiк, ня ўзрадуешься сваёму жiццю. Насуюць яны цябе ў костi, ў грызла, дык яшчэ i ў горба. Пачакай, наступiць твая чарга. Яны гуртом наваляцца, адзiн на ногi сядзе, а другiя адразу пачнуць цябе за горла душiць. Ай, божачка! Да аддасi ты iм Сашка, гэтую прамысловасць, няхай падавяцца. Ўсё роўна,  яны цябе задзяўбуць да затузаюць. Людзi цяжка працуюць, жiвуць ў гразi, гаруюць. Лука, гэта цябе вельмi падабаецца? А ў хате, няма чаго снедаць, ды вячэраць. Дзецi у iх галодныя, хворыя, кiжлы елi валакуць. Празрыстыя неяк тая шклянка. Крычаць, хочуць есцi а iм ў дзюбу няма чаго i …палажiць! Вось кажуць, у гэтых рускiх дымакратаў, ўсе iх людзi цягаюцца на роблю нiбы на вялiкае свята, ды жiвуць сабе, як ў цэбары за пазухай. А ад твайго, Сашка праўлення памерцi можна! Вунь рускiя, шчаслiвыя, бо ў iх цяпер еўра-мiлiардэраў больш за Амерыку. А цябе, Лука, нават i пахвалiцца няма чым. Гэта ўсё братка нi цацкi-пецкi. Ты Сашка, вучыся у расiянцаў, iх старым, далi трохi грошай, трыдцаць рублёў, ажно на целую сялёдку, падсалiца. Дык яны казалi, — дзякуй панове, нам i гэтак грошай хапае! Ды пачалi вяртаць гэтую дапамогу, на пошту, …адварот адрысату. Вось, iх ваеным пенсiянерам, тыя жулiкi абяцалi добрую дабаўку, 1 раз ў кiно схадзiць. Дык яны яшчэ выдёўбываюцца, як муха на сцякле. Старыя беларусы помняць, што iм вельмi добра жылося пад панскай Польшчай. У тую гадзiну ўсе добрыя людзi ў вёсцы ад свайго багацця дзверы Кракаўскай каўбасой завязвалi, а не зачынялi на замкi. Жiццё было як ў казцы. Ай, божачка ж! А, з твайго праўлення толькi бяда, да гора са слезьмi. Сашка! Сьмешна слухаць усе тваi размовы, як i ў тым сатырычным часопiсу «Вожык». Альбо возьмя, ды як бохня чаго небудь пра тую Амерыку, быццам сярпом па яйцах. Панабраўся, у гэтага Венiсуэльскага дыктатару, трохi дуракаватага, Уга Чавiса, гультая кусок! Ён нiбы той савецкi прапаршчык, нап’ецца гарэлкi, дак бiцца хоча. Ва ўсiм мiры гэту Амерыку страх як кахаюць, ды мусiць трохi баяцца. А ён? Ой, паглядзi на яго? Якi гярой знайшоўся, Пакацiгарошак. Ён, хуценька хоча над ёй перамогi. Махая, караўкамi! Ратуйце, людзi добрыя! Ён Амерыку не баiцца, ды яшчэ i хвост на яе задiрае. А, можа ты Сашка, першым разам, лепшым часам, супраць амерыканскага глабалiзму? Тваё шчасце, Лука, што Беларусь не мае cваёй нафты, бо тыя янкi, даўно бы цябе замардавалi. Якi няпэўны хлопчык! Казалi ж цябе, з сiльным нi змагайся, а з багатым, не судзiся. Няшчасная Беларусь i так стаiць на росстанях, як на растапырку. Аляксандр, паслухай чаго кажу, — не сябруй ты з гетым байстрюком Уга Чавiсам. Альбо у цябе пад ляжанкай, адразу таксама знойдуць вадародну бомбу, нiбы у тога iракскага Садаму Хусейну. Або яшчэ якую парнаграфiю, ды павесяць цябе ў кiрмаш за язык, на плошчы …Перамогi, ў Мiнску. Да не, да не, ого! Лепяй, хутка бяжы адсюль, з гэтага пасаду, прэчь. Уцякай пакуль цябе не парвалi, як той малы шчаня, гразну трапку. Сашка, спынiся! Падумай аб дзецях ды ўнуках. Ох, нi дуркуй Лука! Пабажiся Дзмiтрыю Мядзьведзеву, або павiнiся перад той Амерыкай. Пакланiся iм, нiчога, галава не адвалiцца, можа цябе i пашкадуюць. Паглядзi ў люстэрку! Вунь, зусiм ўжо сiвы cтаў! Памацай сваю галаву, амаль лысы, а цябе ўсё нiяк нейметца. Набычыўся, бельмы нолiл. Ты са сваемi вуснамi, стаў паходзiць на тога гiдкага, …Сталiна. Унь, амерыканцы прыказалi расiйскiм хлопцам, не даваць цябе болей нi карасiну, ня грошай! А чаму, так? Дык ён вельмi ганарысты, як певень, i трохi ..незалежны. ..Хадзяiн! Ты, Лука, ня злуйся на рускiх хлопцаў, яны таксама паднявольныя, i душаць цябе, нi са зла. Сашка, павер мяне, тут няма нiчога лiчнага. Я старэйшы за цябе, таму трохi разумнейшы. Ты, вунь вучыся у iх тандэму. Яны жа мяркуюць адно, балбочуць другоя, а робяць дык зусiм трэцья. Ну, а ты Аляксандр, ўсё гоцаешь са сваёй праўдай, ды чэснасцью, як той дурань …з торбай. Над табой жа, весь мiр рагоча, ды пакатваецца. Людзi кажуць, а нашто ён загубiў  Мiнскага журналiста? И, чаму у гэтых Прэзiдэнтаў, мода нейкая пайшла? Не патрапiць iм той журналiст або трохi нi тое змаўляе, дык яго трэба зусiм завалiць як кабана. Калi чэсна, вам Лука, людзей забiць, што дроў пасекчы. Эх, паранёк, ўсё гэта вельмi дрэнна. Здаецца ты ўсёж трохi спалохаўся крытыкi іншых Прэзiдэнтаў. Вось ты сабе той рэйтiнг, цi можа iмiдж i …заробляешь? Ой, незалежнасці ён хоча, пабачце?! Сашка! Ты, яшчэ абмыешься, крававымi слезьмi, з гэтымi шчаўлiкамi — Чавiсам, Кiм Чыр Cенам, ды нейкiм, Ахмадi-жадам. Ён стрыкоча, як той сьвярчок, за печкай. Толькi зь яго хуценька скурку злупяць! Имi заужды, адных  дзяцей пугаць. А табе Сашка, кажу так, — зьбiлi цябе гэтые лодары з панталыку. А ты i рады, вось тут …зь iмi. Ой, бацюхна! Адчапiсь ты ад iх! Пакуль цябе ня лупiў яшчэ нi хто, ды моцна ня …бiў. Яго ж вунь, ўсiм мiрам ўразумлялi, трошкi штурхалi, саромiлi, а ён маўчыць, як пiянер-гярой  Марат Казей. Калi няма разумнiка другога, пабiцца каб у двух, дык ён разгонiцца, ды ў стенку, бух! У iншага бы выскачыў i дух, а ён нiчога. Дык, вось за дурасць гэту, яго вучоным раз празвалi, нейк на смех, а каб двара ня перабег, на шыю прывязалi мэту. Вось кажуць, i дыплом цябе. Што гэта за дыплом? Лука — нi бэ, нi мя. Аднака  перад жонкаю пачаў ён ганарыцца — i што ж ты думаеш сястрыца? Дыплом я получыў здаецца ж галавою, …i не раўнуйся ты, са мною. Аб гэтым, лепей памаўчы! — казала яму, жонка. Каб ты быў разумнейшы трошка, ды розумам раскiнуць мог авечым, то поняў бы, што ганарыцца нечым, бо заслужыў ты свой дыплом, не галавой, а iлбом! Усё ён пазiрае, як масковскiя хлопцы працуюць, ды i сам жадае гэтак жа. Вунь, яны пра барацьбу з карупцыяй пажартавалi, а ён шутак нi понiмае, i пачаў нахiляць усiх чэсных Мiнскiх  карупцыянераў. Ох, жа нi мудруй, Лука! Ой, ня тужься! А, бо i ў цябе будзе Алёша*. Нiколi табе не перакулiць мiравы лiберальны воз, як той «жабе ў каляiне». Ды, за гэтай Амерыкай заўжды будзя перамога! Сябруй з Амерыкай, вось тады цябе ўсё добра i будзе. Сашка, калi хочаш даказаць ўсяму мiру, што i ты таксама дэмакрат, дазволь правесцi ў Мiнску на плошчы Свабоды шоу-парад — геяў, лесбiянак, педафiлаў, ды …гамасэксуалiстаў. Аляксандр! Калi ласка, паважай да cлухай апазiцыю: Мiлiнкевiча, Мiхалевiча, Карбалевiча ды Вячорку. А, замест ўсiх cваiх Указаў, ты вунь лепей шчыра вучы апазiцыйную лiтаратуру. А гэтая апазiцыя, такiя …разумныя. Палеглi на тыя «дзiваны-канапэ». Лыткi пазадзiралi. Ляжаць, ды сракi сабе …гадуюць. Ад iхняй працы няма нiякай карысцi. Скачуць, як тыя вераб’i. Мабыць iм трошкi не хапая, тога забіяцкага агенчыка ў вочах. Зьбiраюць ў Мiнск гэтую апазiцыю па кроплi, са ўсёй самотнай зямлi, як ў тыя рваныя, гнiлыя мехi. А ты, Сашка, ўсёж вельмi спалохаўся Нямцова з Хакамадай. Ох, Аляксандр, ўсёткi ты трус, а яшчэ беларус! Вунь умныя людзi гавораць, нават моцна пашанцавала спагадным рускiм, да беларусам. Цяпер у iх няма болей нi якiх ворагаў. Яны ўсе iздохлi, засталiся толькi сябры ды сяброўкi. А Лукашэнкi, трэба дасцi добры савет: «Сашка, не пi з дзiравай кружцы!» Казалi ж цябе нi рыпайся, лiшняга не мялi! Пачакайце, трэба паспытаць у той Навадворскай з Баранавiч. И, чаму, гэта лепшая расiйская рэвалюцiянерка ўсiх врамён ды народаў, не хоча пазмагацца  за сваю бацькаўшчыну, родную Беларусь? Вунь, яна адна зь якой вялiкай Расiяй справiлась. Якi кавалак, перакулiла. А яе зямлякам, трэба трохi дапамахчы, iзбавiцца ад гэтага брыдкага жеўжiка, бацькi Лукашэнкi. Каб яго ваўкi з’елі! Магла б яна ўжо прыйсцi, ды прышчэпiць iм пад кару, цудоўных пару вочак. Тады б яны, на белы сьвет, зусiм iнатч зiрнулi, ды зноў убраўшiся у цвет …усё iнадч адчулi. Нейкiя цiкавыя сьвяты выдумаў Лукашэнка беларусам  «хадземце хлопцы, да жынкi». Да чыёй, жынкi? Вiдаць ён над намi сьмяецца. Скажа, як ў лужу пердня. Нi пырхай Лука, лепей слухай што кажу. Падбяры свае мыслi ў адну жменю. Яшчэ раз вельмi добра i моцна падумай! Хiба, ня ты, абяцаў людзям шчасця, ды лепшага жiцця? Ну i дзе ж яно? А калi няма розуму, сыйдзi! Дай трохi парулiць прэдпраiмчавым, ды паспяховым ўласнікам. Ну, бацька да сустрэчы, альбо да пабачэння! Нам, мусiць трэба ўжо араць, ды працаваць. А, тваё ўрэмя мiнула, ды зусiм згiнула, i засталося цябе робiць 3 гадзiны ды 4 хвiлiны. Працаваць ты Лука ленаваўся, а красцi баяўся, або з глузду з’ехаў. Дарма татка! Паслухай мяне што кажу. Жывi сабе цiхенька, да не дуры людзям ..галавы! Вось як кажуць у вёсцы Тумараўка, Парыцкага раёна — за гэтую працу, ..хрэн табе ў срацу!  Аляксандр Рыгоравiч, мы ўсе цябе вельмi паважаем, i просiм, не балбачы ты чаго нi попадзя. Склалi гэта пасланне, апошняму дыктатару Еўропы, народныя пiсьменнiкi, i творчая iнтэлiгенцыя: з Мозыра, Крычава, Слуцка, з Лоева ды з Бабруйска, зь Пiнска да Мiнска — Адам Акулiч, Мiхась Барадуля, Пятрусь Мазуронак, Ильля Папiрка, Зоська Маруневiч, Хвядос Чорны, Эммiк Файншмiдт, Лявон Дудка, Юстыся Сахончык, Вальдрон Драздоў, Яўдоха Дзiрка, Мiкалай Дашкоўскi, Янка Язь-Бурачок, Яўхiм Маргулiс, Алесь Плышеўскi, Сцяпан Цыцка, Дзянiс Маслоўскi, Рыгор Стручок i яшчэ многiя iншыя хлопцы, да дзеўкi. Пiсьменнiк Додзiк Гiмпелевiч, якога бацька Лукашэнка выслаў з Бабруйска, на вольнае пасяленне ў Маскву. Додзiк, самы лепшы вучань гэтай Лявонавай Палiны Иллiнiчны, кандыдата педагагiчных навук, або дацэнта Беларускага Дзяржаўнага Унiверсiтэта. Да! Адразу жадаю папярэдзiць, Камiтэт Дзяржаўнай Бяспекi Беларусi  (КГБ БССР), — што гэтая дацэнт (Лявонава Палiна) мяне, вось ў такiм духу, нiколi пiсаць нi вучыла. 

Рэзнуць па пысе (по морде), ў лыч, цi па ляпе, па-бабруйску азначае — даць пад рыльнiк. Алёша* па беларуску, — панос.                                                                               Бабруйск. Чэрвень 2011 года.                                                                                                                                                                                                                                                            

 

 
Сайт моих друзей:
смотреть онлайн на английском

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Комментарии

Гаворыць свабодны Мiнск — 1 комментарий

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *